Відэа

Sputnik прадставіў на выставе "СМІ ў Беларусі" перасоўную радыёстудыю

Выстава "СМІ ў Беларусі" адкрылася ў Нацыянальным выставачным цэнтры "БелЭкспа". Глядзіце на відэа, як прайшоў першы дзень маштабнага мерапрыемства.
Sputnik

У Нацыянальным выставачным цэнтры "БелЭкспа" ў чацвер адкрылася XXII Міжнародная выстава "СМІ ў Беларусі".

Удзел у маштабным мерапрыемстве прыняло і інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik Беларусь, прадставіўшы перасоўную радыёстудыю, з якой можна выходзіць у эфір ледзь ці не ў любым пункце планеты.

Удзельнікі выставы падрыхтавалі для наведвальнікаў самыя розныя забавы. Так, ля стэнда СМІ Гомельскай вобласці гасцей чакалі мімы. А прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі Кастрамской вобласці прывезлі сукенку з газет.

Выстава "СМІ ў Беларусі" праходзіць у Мінску з 3 па 5 мая. Удзел у ёй бяруць больш за паўтысячы СМІ з Беларусі, Расіі, КНР, Балгарыі, Літвы, Азербайджана, Украіны, Латвіі, Германіі і іншых дзяржаў.