Фінал конкурсу "Міс Беларусь" прайшоў у Палацы Спорту. Назіраць за дэфіле дзяўчат запрасілі і прэзідэнта краіны. У выніку лепшай з трыццаці фіналістак журы прызнала дваццацігадовую мінчанку Марыю Васілевіч. У гэтым годзе прыгажуням упершыню давялося прыняць удзел у інтэлектуальным конкурсе. Калі ў пераможцы спыталі, як прыгажосць дапаможа выратаваць свет, яна распавяла аб першаснасці ўнутранай сілы і прыгажосці перад знешняй.
Пазней у гутарцы дзяўчына прызналася, што яе ідэал унутранай сілы і прыгажосці — гэта яе мама. Бацькі многіх канкурсантак прысутнічалі ў зале, і ледзь толькі скончылася афіцыйная частка, кінуліся да сцэны фатаграфаваць дачок.
Як праходзіў конкурс, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.