Відэа

Alekseev правёў "майстар-клас" беларускай мовы ў Лісабоне

Артыст у адказ на просьбу сказаць па-беларуску "поспеху" сказаў "прывiтанне".
Sputnik

Прадстаўнік Беларусі на конкурсе песні "Еўрабачанне 2018" — украінскі поп-спявак Alekseev — правёў "майстар-клас" беларускай мовы на цырымоніі адкрыцця шоу.

Урачыстая цырымонія адкрыцця "Еўрабачання 2018" адбылася ў нядзелю ў Лісабоне. Само шоу стартуе ўжо ў аўторак першым паўфіналам, у якім і выступіць прадстаўнік Беларусі Alekseev.

Традыцыйна ў ходзе цырымоніі адкрыцця "Еўрабачання" вядучыя шоу пагутарылі з усімі ўдзельнікамі конкурсу.

"Навучыце мяне аднаму слову па-беларуску, напрыклад — "удачы", — папрасіла вядучая спевака.

"Прывiтанне", — адказаў Alekseev.

Карыстальнікі сацыяльных сетак ужо "ацанілі" такія пазнанні прадстаўніка Беларусі ў нацыянальнай мове: замест "поспеху" ён сказаў "прывітанне". Вядучая, якая не ведае правільнага адказу, сказала: "Прывiтанне" і табе, Alekseev".

Пакуль букмекерскія канторы ацэньваюць шанцы Alekseev на "Еўрабачанні" не вельмі добра — за дзень да паўфіналу яму адводзяць толькі 20 месца ў агульным рэйтынгу, а ў выхад спевака ў фінал букмекеры і зусім не вераць.