МІНСК, 7 мая — Sputnik. Чатыры беларускія тэнісісткі Арына Сабаленка, Аляксандра Сасновіч, Вера Лапко і Вікторыя Азаранка ўвайшлі ў рэйтынг WTA, паведамляе Sputnik.
Абноўленая версія рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі была апублікаваная ў панядзелак, 7 мая. У сотні мацнейшых тэнісістак планеты значацца чатыры прадстаўніцы Беларусі: Сабаленка — 46-е месца, Сасновіч — 58-е, Лапко — 92-е, Азаранка — 98-е.
У апошні раз Беларусь была прадстаўлена чатырма спартсменкамі ў топ-100 рэйтынгу WTA 17 гадоў таму. Тады ў спіс лепшых увайшлі Вольга Барабаншчыкава, Наталля Зверава, Таццяна Пучак і Надзея Астроўская. Зараз тэнісам займаецца толькі Пучак і Астроўская: першая — капітан жаночай зборнай Беларусі, другая — працуе трэнерам. Барабаншчыкава стала спявачкай і тэлевядучай, хутка ў яе павінна нарадзіцца дзіця. Зверава жыве ў Мінску і выхоўвае дачку, пра асабістае жыццё яна не распаўсюджваецца.
У першай дзесятцы рэйтынгу без зменаў. Топ-10:
- (1). Сымона Халеп (Румынія) — 8055 ачкоў
- (2). Каралін Вазняцкі (Данія) — 6790
- (3). Гарбінье Мугуруса (Іспанія) — 6065
- (4). Эліна Світоліна (Украіна) — 5450
- (5). Алена Астапенка (Латвія) — 5273
- (6). Караліна Плішкава (Чэхія) — 5100
- (7). Каралін Гарсія (Францыя) — 4700
- (8). Вінус Уільямс (ЗША) — 4276
- (9). Слоан Стывенс (ЗША) — 3939
- (10). Петра Квітава (Чэхія) — 3550