Азаранка прайграла Плішкавай у другім крузе турніру WTA у Мадрыдзе

На іспанскім турніры ў Мадрыдзе засталася адна прадстаўніца Беларусі - Аляксандра Сасновіч.
Sputnik

МІНСК, 8 мая — Sputnik. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка саступіла чэшцы Караліне Плішкавай у другім крузе турніру Premier Mandatory у Мадрыдзе.

Чатыры беларускі ўвайшлі ў рэйтынг WTA ўпершыню за 17 гадоў

Сустрэча працягвалася крыху больш за дзве гадзіны і завяршылася з лікам 2:6; 6:1; 5:6 на карысць прадстаўніцы Чэхіі.

На рахунку пераможцы сем падач навылёт, восем двайных памылак і чатыры рэалізаваных брэйк-пойнты з васьмі.

Азаранка здзейсніла чатыры эйса, сем двайных памылак і рэалізавала тры брэйк-пойнты з 12.

Раней Азаранка абыграла сербку Аляксандру Круніч з лікам 6:3, 6:3.

Такім чынам, на турніры ў Мадрыдзе засталася адна прадстаўніца Беларусі — Аляксандра Сасновіч. Яна 8 мая сустрэнуцца з эстонкай Анэт Кантавэйт. У першым раўндзе Сасновіч абыграла амерыканку Даніэль Роуз Колінс з лікам 7:5, 6:2.

Прызавы фонд WTA Premier Mandatory перавышае шэсць мільёнаў еўра.