МІНСК, 8 мая — Sputnik. Беларуская чыгунка пусціць цягнік міжрэгіянальных ліній на час правядзення Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар", паведамілі ў прэс-службе дзяржаўнага аб'яднання.
Курсіраваць цягнік будзе паміж Мінскам і Віцебскам. Расклад яго руху складзены з улікам праграмы правядзення музычнага свята.
Так, з Мінска цягнік будзе адпраўляцца ў 00:32 з прыбыццём у Віцебск у 16:14. Пасля канцэрта гледачы на гэтым жа саставе змогуць вярнуцца ў сталіцу — з Віцебска ён будзе адпраўляцца ноччу ў 01:32 і прыбываць на канчатковую кропку раніцай у 05:38.
Першы цягнік пусцяць з Мінска 9 ліпеня. Папярэдні продаж квіткоў будзе ажыццяўляцца за 60 сутак да адпраўлення цягніка, удакладнілі ў прэс-службе.
Дадатковы цягнік да "Славянскага базару" Беларуская чыгунка запускае восьмы год запар.