Радыё

Лешчанка: я дзіця ваенных гадоў, Дзень Перамогі - гэта памяць дзяцінства

У дзень 73-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне выканаўца песні "День Победы", народны артыст Расіі Леў Лешчанка успамінае пасляваеннае дзяцінства і віншуе ветэранаў з вялікім святам.
Sputnik

Песня "День Победы" ў выкананні народнага артыста Расіі Льва Лешчанкі ўжо доўгія гады з'яўляецца адным са знакаў і абавязковым атрыбутам святкавання 9 Мая. Сам будучы артыст нарадзіўся ў Маскве 1 лютага 1942 года. Дзіцячыя гады знакамітага выканаўцы прыйшліся на пасляваеннае аднаўленне краіны.

Карта народных гулянняў у Мінску ў гонар Дня Перамогі 2018

"Дарагія ветэраны, вы падарылі нам мір, свабоду і шчаснае жыццё. І сёння ў гэтыя святочныя дні мы, вядома, успамінаем тых, хто не дажыў да гэтага святочнага дня. І жадаем шчасця, здароўя, росквіту і дабрабыту тым ветэранам, якія жывуць сёння. Я, як дзіця ваенных гадоў, асабліва шаную і пакланяюся салдацкаму подзвігу. Нашы ветэраны — падмурак нашага жыцця, і пакуль вы з намі, усё будзе выдатна", — адзначыў артыст.

Знакаміты спявак перакананы ў тым, што Дзень Перамогі — вялікае свята для ўсіх пакаленняў, але асабліва гэты дзень дарагі тым, хто памятае вайну і асабіста перажыў ваенны летапіс. Асобныя віншаванні і пажаданні Леў Лешчанка адрасаваў грамадзянам Беларусі — краіны, ваенная гісторыя якой выдалася асабліва трагічнай.

"Я хачу сказаць дзецям, маладым беларусам, самай, напэўна, шматпакутнай зямлі, палітай крывёю і потым іх продкаў. Не трэба забываць пра подзвіг вашых бацькоў, дзядоў, яны падарылі нам гэта шчаслівае жыццё, будзьце вартыя іх і свята шануйце іх памяць", — сказаў артыст.

Віншаванне народнага артыста Расіі Льва Лешчанкі з Днём Перамогі слухайце на радыё Sputnik Беларусь.