Сіноптыкі: на Дзень Перамогі ў Беларусі чакаецца да +28°С

Асаблівых ападкаў падчас святкавання Дня Перамогі ў рэспубліцы не чакаецца - толькі ў паўднёвых рэгіёнах магчымы кароткачасовыя дажджы з навальніцамі.
Sputnik

МІНСК, 9 мая — Sputnik. Па-летняму цёплае надвор'е чакаецца ў Беларусі днём 9 мая, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Карта народных гулянняў у Мінску ў гонар Дня Перамогі 2018

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, асаблівых ападкаў падчас святкавання Дня Перамогі ў рэспубліцы не чакаецца — толькі ў паўднёвых рэгіёнах магчымы кароткачасовыя дажджы з навальніцамі.

"Тэмпература паветра ў другой палове дня павысіцца да +22.. +28°С", — сказалі ў Гідрамеце.

Там таксама паведамілі, што ў наступныя дні цёплае надвор'е ў краіне захаваецца: у чацвер 10 мая днём па паўднёвым захадзе слупок тэрмометра паднімецца да +26°С, у пятніцу 11 мая будзе крыху халаднавата: на ўсходзе Беларусі +15°С, на захадзе — да +23°С.