У Гомелі 9 Мая адзначаюць не менш маштабна, чым у сталіцы

Каля 25 тысяч чалавек прынялі ўдзел у святочным шэсці па цэнтральнай вуліцы горада - Савецкай.
Sputnik

ГОМЕЛЬ, 9 мая — Sputnik. Сёння раніцай на галоўнай вуліцы абласнога цэнтра — Савецкай — адбылося святочнае шэсце. Шматтысячную калону (па дадзеных прэс-службы Гомельскага аблвыканкама, у шэсці ўзялі ўдзел каля 25 тысяч чалавек) сустракалі жыхары горада.

У першым шэрагу ішлі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, кіраўнікі мясцовых органаў улады і духавенства, за імі — прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, спартсменаў і творчай моладзі Гомеля.

Аналог "Бессмертного полка" в Гомеле назвали Парадом победителей

Урачыста і эфектна ў пачатку калоны рухалася рэтратэхніка. Узоры аўтапарка Чырвонай арміі ў гады Вялікай Айчыннай вайны падалі ваенна-гістарычныя клубы "Гонар мундзіра" і "53-й мотастралковы полк НКУС".

Гомель празднует День Победы

Вядомы ў горадзе рэканструктар Уладзімір Колат у форме чырвонага камандзіра ехаў на матацыкле М-72 1941 года выпуску.

На праздничные мероприятия в День Победы люди пришли семьями

У кожнага трэцяга ўдзельніка шэсця ў руках былі партрэты франтавікоў. Сціплы аналаг "Бессмяротнага палка" ў Гомелі называюць Парадам пераможцаў.

"Мы прыехалі на парад ўсёй сям'ёй, нясем партрэты сваіх родных. Самі, без указак "зверху". Таму што шануем подзвіг сваіх родных. Таму што гэта адзіны спосаб "вярнуць іх у строй", — падзялілася ўражаннямі сям'я Д'яканенка.

Семья Дьяконенко приехала на парад с портретами своих родных

Лагічным працягам шэсця стаў урачысты мітынг ля Вечнага агню на плошчы Працы. Тут адбылася цырымонія ўскладання кветак і вянкоў да брацкай магілы савецкіх воінаў і падпольшчыкаў. Пасля заканчэння мітынгу па Працоўны вуліцы да плошчы Леніна прайшлі вайсковыя фармаванні.

Продолжением шествия стал торжественный митинг у Вечного огня

Да святочнага шэсця ў Гомелі моладзь вырабіла 5 тысяч бутаньерак у выглядзе яблыневай кветкі і чырвона-зялёнай стужачкі. Новыя сімвалы 9 Мая раздавалі ўсім жадаючым.

К праздничному шествию в Гомеле молодежь изготовила 5 тысяч бутоньерок в виде яблоневого цветка и красно-зеленой ленточки

Акцыя "Кветкі Вялікай Перамогі" праходзіць у Беларусі з 2015 года па ініцыятыве Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Люди с удовольствием фотографировались с солдатами в форме времен Великой Отечественной

У 17 гадзін святочныя пляцоўкі разгорнуцца ў кожным раёне горада.

Мальчик в брызгах фонтана

А пакуль народ адпачывае ў цэнтры горада.