Музычны калектыў "Хор Турэцкага" і арт-група Soprano выступілі на адкрытай пляцоўцы каля музейна-паркавага комплексу "Перамога" ў рамках вялікага канцэрту, прысвечанага Дню Перамогі.
Выступіўшы ў Францыі, Аўстрыі і Германіі, "Хор Турэцкага" прыехаў у беларускую сталіцу з трохі іншай праграмай: прагучалі франтавая лірыка і творы на беларускай мове.
Кіраўнік хору прызнаўся, што з задавальненнем прадстаўляе праект у Мінску, паколькі ягоныя бацькі — ураджэнцы Беларусі і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны. Сімвалічным стала таксама выкананне кампазіцыі "Молодость моя, Белоруссия" ўдзельнікамі хору таксама родам з Беларусі.
Далей у рамках тура калектыў наведае яшчэ Маскву (дзе выступіць на Беларускім вакзале), Тэль-Авіў і Нью-Ёрк.