Відэа

Як працавала "палявая пошта" Sputnik у Дзень Перамогі

Людзі бясплатна адправілі паштоўкі з віншаваннямі ў Дзень Перамогі з дапамогай "палявой пошты" Sputnik Беларусь у музеі Вялікай Айчыннай вайны і ў ГЗЦ Galleria Minsk. Як гэта адбывалася, глядзіце на відэа Sputnik.
Sputnik

Своеасаблівую "палявую пошту" разгарнуў Sputnik Беларусь у музеі Вялікай Айчыннай вайны і ў ГЗЦ Galleria Minsk у Дзень Перамогі. Кожны жадаючы змог напісаць некалькі слоў на паштоўцы-трыкутніку і бясплатна адправіць яе ў любую кропку свету.

Людзі актыўна карысталіся магчымасцю павіншаваць сваіх блізкіх і з задавальненнем паўдзельнічалі ў акцыі. Канверты паляцелі не толькі ў Беларусь і бліжэйшае замежжа. Некаторыя адрасаты жывуць у ЗША, Германіі, Грузіі, Нідэрландах і Грэцыі.

Мінчане і госці сталіцы падзякавалі арганізатарам за ідэю адпраўляць сапраўдныя рукапісныя лісты.

"Цяпер такі свет стаў віртуальны, мы вельмі рэдка адпраўляем сапраўдныя паштоўкі і лісты. Ліст для многіх цяпер — гэта тое, што нельга патрымаць у руках. А дзякуючы "палявой пошце" з'явілася магчымасць успомніць, як гэта — падпісваць іх", — адзначыла Кацярына, якая адправіла паштоўку сваёй бабулі.