Як сапраўдная: у музеі мадам Цюсо з'явілася васковая фігура Меган Маркл

Наведвальнікі змогуць убачыць навінку за дзень да каралеўскага вяселля, а ў дзень цырымоніі ўваход ва ўстанову будзе бясплатным для ўсіх, каго клічуць Гары і Меган.
Sputnik

МІНСК, 10 мая — Sputnik. Лонданскі музей мадам Цюсо папоўніўся экспанатам выбранніцы прынца Гары, амерыканскай актрысы Меган Маркл, паведамілі ў прэс-службе ўстановы.

Экспанат створаны на вобраз Меган у дзень афіцыйных заручын у лістападзе 2017 года. На фігуры — зялёная сукенка, а на пальцы можна заўважыць рэпліку заручальнага пярсцёнка.

Побач з Маркл усталяваная васковая фігура Гары, якая была створана ў гонар яго 30-годдзя ў 2014 годзе. Прынц апрануты ў класічны сіні касцюм з белай кашуляй і гальштукам. Таксама фігуру "абнавілі" барадой, якую Гары стаў насіць у апошні час.

Восковая фигура Меган Маркл

Паведамляецца, што наведвальнікі музея змогуць убачыць навінку 18 мая, за дзень да каралеўскага вяселля. А ў дзень урачыстасці ўваход ва ўстанову будзе бясплатным для ўсіх, каго клічуць Гары і Меган.

Вяселле прынца Гары і Меган Маркл запланавана на 19 мая бягучага года. Цырымонія пройдзе ў капэле Святога Георгія ў Віндзорскім замку. На вясельную цырымонію запрошаныя 1200 брытанцаў з кожнага кутка каралеўства, якія нароўні з гасцямі будуць назіраць за пад'ездам карэты нявесты да замка.