Чацвёрты пройгрыш на ЧС па хакеі: беларусы саступілі швейцарцам

На чэмпіянаце свету па хакеі ў Даніі зборная Беларусі прайграла камандзе Швейцарыі з лікам 2:5.
Sputnik

МІНСК, 10 мая — Sputnik. Хакеісты зборнай Швейцарыі нанеслі паразу камандзе Беларусі 9 мая ў матчы групавога этапу на чэмпіянаце свету ў Даніі.

Льюіс пакінуў зборную Беларусі - ён хоча да сям'і

Сустрэча групы "A" прайшла ў сераду ў Капенгагене на "Роял-Арэне" і завяршылася з лікам 5:2 (2:2, 1:0, 2:0) на карысць швейцарцаў.

У складзе пераможцаў дубль аформіў Джоэл Вермін (на 2-й і 40-й хвілінах), яшчэ па адной шайбе закінулі Свен Андрыгетта (19), Энца Корве (43) і Ціма Майер (47).

У беларускай зборнай вызначыліся Джэф Плэт (6) і Аляксандр Паўловіч (11).

Гэта сустрэча стала дэбютнай для галоўнага трэнера беларускай каманды Сяргея Пушкова. Нагадаем, што ён змяніў на гэтай пасадзе Дэйва Льюіса, які пакінуў зборную пасля паразы на ЧС расіянам (0:6). Акрамя канадца, трэнерскі штаб таксама пакінуў Андрэй Мезін.

Беларусы на сёлетнім чэмпіянаце пакуль не выйгралі ні адной сустрэчы (з праведзеных чатырох) — раней нашы хакеісты саступілі зборным Швецыі (0:5), Францыі (2:6) і Расіі (0:6). Розніца забітых і прапушчаных галоў на дадзены момант складае 04:22.

На чэмпіянаце беларускай камандзе засталося правесці тры матчы: 11 мая са зборнай Чэхіі, 12 траўня — Аўстрыі і 15 мая — Славакіі.