Расія ўпершыню ў гісторыі не прайшла ў фінал "Еўрабачання"

Другая дзесятка фіналістаў папулярнага конкурсу вызначылася ў чацвер. Прадстаўніца Расіі трапіць у фінал "Еўрабачання" не змагла.
Sputnik

МІНСК, 11 мая — Sputnik. Прадстаўніца Расіі на папулярным песенным конкурсе "Еўрабачанне 2018" Юлія Самойлава не змагла прайсці ў фінал шоу па выніках галасавання тэлегледачоў і членаў прафесійнага журы.

Скандал на "Еўрабачанні": Сальвадор Сабрал назваў песню Ізраіля "жудаснай"

Другі паўфінал "Еўрабачання" адбыўся ў чацвер у Лісабоне. За дзесяць "пуцёвак" у фінал папулярнага шоу змагаліся прадстаўнікі 18 краін, у тым ліку і Расіі, якую прадстаўляла Юлія Самойлава.

Па выніках галасавання тэлегледачоў і членаў прафесійнага журы вызначылася дзесятка фіналістаў конкурсу. Юліі Самойлавай, якая выконвала песню I will not break, не ўдалося прайсці кваліфікацыю. Такім чынам, Расія ўпершыню не змагла прайсці ў фінал "Еўрабачання" за ўвесь час удзелу ў ім расійскіх артыстаў.

Нягледзячы на вынікі паўфіналу, многія прыхільнікі спяшаюцца суцешыць Самойлаву ў сацыяльных сетках і адзначыць тое, што яна выступала ўпэўнена і годна.

З другога паўфіналу ў фінал шоу прайшлі прадстаўнікі наступных краін: Сербіі, Малдовы, Венгрыі, Украіны, Швецыі, Аўстраліі, Нарвегіі, Даніі, Славеніі і Нідэрландаў.

Гранд-фінал папулярнага песеннага конкурсу адбудзецца ў Лісабоне 12 мая. Краіна — пераможца шоу атрымае права правесці наступнае "Еўрабачанне" ў сябе. Фаварытамі конкурсу букмекеры сёння называюць артыстаў з Кіпра, Ізраіля і Францыі.