Агент Марадоны пацвердзіў правядзенне перамоваў з ФК "Дынама Брэст"

Ініцыятыва аб правядзенні дадзеных перамоваў зыходзіла ад брэсцкага клуба.
Sputnik

МІНСК, 13 мая — Sputnik. Вядомы аргентынскі футбаліст Дыега Марадона можа ўзначаліць брэсцкі ФК "Дынама", перамовы з прадстаўнікамі клуба пройдуць у панядзелак, заявіў Sputnik па тэлефоне агент легендарнага спартсмена Стэфана Сэсі.

Раней СМІ паведамілі, што пасля сыходу з каманды чэшскага спецыяліста Радаслава Латала, кантракт з якім быў скасаваны па пагадненні бакоў, стаць новым галоўным трэнерам клуба можа Марадона.

"Заўтра мы, я і адвакат Марадоны, сустракаемся ў Дубаі з прадстаўнікамі "Дынама Брэст" з нагоды яго трэнерства ў клубе", — сказаў Сэсі.

Ён таксама ўдакладніў, што ініцыятыва аб правядзенні дадзеных перамоваў зыходзіла ад брэсцкага клуба.

У цяперашні час аргентынец трэніруе каманду "Аль-Фуджайра" ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах.

"Дынама Брэст" зараз у бягучым чэмпіянаце Беларусі па футболе займае ў турнірнай табліцы 7-ы радок: берасцейцы пасля праведзеных сямі гульняў маюць у актыве 9 ачкоў.