"Еўрабачанне-2019" пройдзе ў Ерусаліме

Згодна з правіламі конкурсу, "Еўрабачанне" праходзіць у краіне леташняга пераможцы.
Sputnik

МІНСК, 13 мая — Sputnik. Дзякуючы перамозе прадстаўніцы Ізраіля Неты Барзілай у папулярным песенным конкурсе "Еўрабачанне 2018" у наступным годзе ён пройдзе ў гэтай краіне.

Прэм'ер-міністр Ізраіля заявіў, што конкурс адбудзецца ў Ерусаліме, для якога перамога Барзілай стала падарункам.

Пераможцай "Еўрабачання 2018" стала Нета Барзілай з Ізраіля

"У гэтыя дні Ерусалім бласлаўлёны шматлікімі дарамі. Яшчэ адзін мы атрымалі мінулай ноччу з бліскучай перамогай Неты. Падарунак заключаецца ў тым, што ў наступным годзе "Еўрабачанне" прыязджае ў Ерусалім, і мы ганарымся магчымасцю яго прыняць", — сказаў Нетаньяху на нядзельным пасяджэнні кабінета.

Згодна з правіламі конкурсу, "Еўрабачанне" праходзіць у краіне леташняга пераможцы, але выбар горада застаецца за ўладамі.

Статус Ерусаліма не ўрэгуляваны, гэта нярэдка стварае цяжкасці пры правядзенні ў горадзе буйных міжнародных мерапрыемстваў, у тым ліку спартыўных і культурных.

Нядаўна ЗША прызналі Ерусалім сталіцай Ізраіля і перанеслі туды сваё пасольства з Тэль-Авіва. Да канца мая да ЗША далучацца Гватэмала і Парагвай.

Нагадаем, фінал конкурсу "Еўрабачанне 2018" адбыўся гэтай ноччу ў Лісабоне. Пераможцай стала прадстаўніца Ізраіля Нета Барзілай, у тройку лідэраў увайшлі прадстаўнікі Кіпра і Аўстрыі.

Прадстаўнік Беларусі, украінскі спявак Alekseev, не прайшоў у фінал конкурсу. І, як стала вядома, ён заняў толькі 16-е месца з 19.