МІНСК, 14 мая — Sputnik. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (№84 у рэйтынгу WTA) прайграла ў першым крузе турніру катэгорыі "Прэм'ер" у Рыме, паведамляе Sputnik.
За выхад у другі круг спаборніцтваў беларуска змагалася з японкай Наомі Асака (21). Сустрэча завяршылася перамогай тэнісісткі з Японіі 6:0, 6:3. Суперніцы правялі на корце адну гадзіну 13 хвілін.
У наступным крузе Асака сустрэнецца з першай ракеткай свету румынкай Сымонай Халеп.
На грунтавых кортах у сталіцы Італіі працягвае выступ яшчэ адна беларуска Арына Сабаленка (45). Заўтра, 15 мая, яна сустрэнецца з прадстаўніцай Кітайскага Тайбэя Се Шувэй (50) у межах першага раунда асноўнай сеткі.