У рэгіёнах Расіі агнём ахоплена больш за 66 тысяч гектараў. У тым ліку гарыць і лес. У Хабараўскам краі пажар ушчыльную падышоў да чыгуначных шляхоў, машыністам прыйшлося правесці цягнік праз дым і агонь. На кадрах бачна, як цягнік рухаецца скрозь заслону дыму, якая паступова згушчаецца. Затым ён аказваецца на ўчастку, дзе полымя ўшчыльную падыходзіць да чыгуначных шляхоў, і практычна праязджае праз агонь.