Клачкоў пра правал на ЧС па хакеі: зробім высновы

Праца з маладымі спартсменамі дазволіць беларускай хакейнай камандзе вярнуцца ў элітны дывізіён, лічаць у федэрацыі.
Sputnik

МІНСК, 14 мая — Sputnik. Кіраўніцтва хакейнай федэрацыі і спартсмены павінны зрабіць высновы пасля правальнага выступу беларускай каманды на чэмпіянаце свету, заявіў у эфіры канала "Беларусь 1" спартыўны дырэктар асацыяцыі "Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь" Уладзіслаў Клачкоў.

Бывай, элітны дывізіён: беларусы прайгралі аўстрыйцам на ЧС па хакеі

"Трэба шукаць прычыны, садзіцца аналізаваць, рабіць высновы", — сказаў ён.

Пры гэтым Клачкоў назваў правільным рашэнне аб адстаўцы трэнера зборнай Дэйва Льюіса. "Трэба было нешта мяняць", — заявіў спартыўны чыноўнік.

Клачкоў лічыць, што для больш паспяховай гульні ў будучыні трэба працаваць з маладымі спартсменамі. Паводле яго слоў, на нейкім этапе ў Беларусі "выпусцілі пакаленне" спартсменаў 1990-93 гадоў нараджэння.

Клачкоў мяркуе, што менавіта маладыя спартсмены дазволяць беларускай хакейнай камандзе вярнуцца ў элітны дывізіён.

Беларускія хакеісты не выйгралі ніводнага матча на чэмпіянаце свету, які праходзіць зараз у Даніі: яны саступілі зборнай Швецыі — 0:5, Францыі — 2:6, Расіі — 0:6, Швейцарыі — 2:5, Чэхіі — 0:3 і Аўстрыі — 0:4. 15 мая беларусам трэба будзе правесці матч са зборнай Славакіі, але ён ужо ні на што не паўплывае — зборная вылецела з эліты.