Ліга чэмпіёнаў: БАТЭ стартуе з другога кваліфікацыйнага раўнду

Барысаўчанам, каб адабрацца ў групавы раўнд ЛЧ, трэба будзе пераадолець тры раўнды кваліфікацыі, а не чатыры.
Sputnik

МІНСК, 14 мая — Sputnik. Барысаўскі футбольны клуб БАТЭ стартуе ў Лізе чэмпіёнаў УЕФА з другога кваліфікацыйнага раўнда, паведамілі Sputnik ў прэс-службе каманды.

"Старт у Лізе чэмпіёнаў 2018/19 БАТЭ трэба будзе ўзяць з другога кваліфікацыйнага раўнда, а не з першага, як паведамлялася раней", — расказалі ў БАТЭ.

Агент Марадоны пацвердзіў правядзенне перамоваў з ФК "Дынама Брэст"

Суразмоўцы растлумачылі, што барысаўчане абмінуць першы раўнд адбору дзякуючы фіналістам цяперашняга сезону ЛЧ — "Рэалу" і "Ліверпулю". Каманды гарантавалі сабе пуцёўкі ў групавы этап праз свае нацыянальныя першынства.

"У выніку ў сетцы турніру здарыўся шэраг зрухаў. У прыватнасці, самая моцная каманда Беларусі — барысаўскі БАТЭ — атрымала права пачаць еўрапаход з другога "кваліфая", дзе будзе сеянай", — удакладнілі ў прэс-службе "жоўта-сініх".

Лёсаванне другога кваліфікацыйнага раунда адбудзецца 19 чэрвеня. Першыя паядынкі пройдуць 24-25 ліпеня, у адказ — 31 ліпеня і 1 жніўня.

Два апошнія сезоны БАТЭ не мог адабрацца ў групавы раўнд ЛЧ.

19 мая, у суботу, "жоўта-сінія" згуляюць у фінале Кубка Беларусі супраць брэсцкага "Дынама". Паядынак адбудзецца на магілёўскім стадыёне "Спартак".