На рэканструкцыю Брэсцкай крэпасці выдзеляць 5 млн долараў

Акрамя рамонту на тэрыторыі комплексу плануецца стварыць тры новыя музеі.
Sputnik

МІНСК, 14 мая — Sputnik. Саюзная дзяржава выдзеліць пяць мільёнаў долараў ЗША на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць — герой", дадзеная інфармацыя была агучана ў праграме "Тыдзень" на тэлеканале СТВ у нядзелю.

Мінск і Брэст увайшлі ў дзесятку самых папулярных гарадоў на 9 Мая ў расіян

Плануецца рэканструяваць больш за 15 аб'ектаў на тэрыторыі комплексу. У прыватнасці, гэта руіны каля Вечнага агню, Паўднёва-заходнія казармы. Таксама будзе праведзены рамонт Пятага форта і падвалаў 333-га стралковага палка.

Рэканструкцыя Брэсцкай крэпасці пачнецца ў бліжэйшыя гады. Акрамя рамонту на тэрыторыі комплексу плануецца стварыць тры новыя музеі.

Плануецца, што адзін з музеяў павінен адкрыцца ў канцы бягучага года. Яго экспазіцыя з дапамогай трохмерных панарам пазнаёміць наведвальнікаў з гісторыяй узвядзення Брэсцкай крэпасці і яе важнымі гістарычнымі датамі.