Радыё

Кісялёў: затрыманне Вышынскага і вобыскі - гэта бандытызм і расправа

Затрыманне кіраўніка РІА "Новости Украина" Кірыла Вышынскага і вобыск у офісе інфармагенцтва ў Кіеве - гэта бандыцкі напад і выкраданне чалавека, але, верагодна, справа ідзе яшчэ горш, лічыць гендырэктар МІА "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў.
Sputnik

Аб затрыманні ў Кіеве журналіста РІА "Новости Украина" Кірыла Вышынскага па абвінавачванні ў дзяржаўнай здрадзе стала вядома раніцай у аўторак 15 мая. Як ужо паведамляў Sputnik, Вышынскі быў затрыманы на вуліцы побач з яго домам. Адначасова стала вядома пра вобыскі ў кіеўскім офісе інфармацыйнага агенцтва.

СБУ пацвердзіла затрыманне Вышынскага, Крэмль паабяцаў адказаць

Факт затрымання і вобыскі ў офісе РІА "Новости Украина" пацвердзілі ў Службе бяспекі Украіны. Прэс-сакратар СБУ Алена Гітлянская напісала ў сацыяльнай сетцы Facebook аб тым, што "збіраецца доказная база, якая будзе апублікаваная па завяршэнні следчых дзеянняў".

Вядомы расійскі журналіст і тэлевядучы, генеральны дырэктар міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў запатрабаваў ад украінскіх уладаў вызваліць журналіста, а таксама пракаментаваў сітуацыю з затрыманнем і ператрусамі.

"Гэта бандыцкі напад і выкраданне журналіста сайта rian.com.ua. Ніхто з супрацоўнікаў РІА "Новости Украина" недаступны па тэлефонах, то бок відавочна, што справа ідзе горш, чым проста выкраданне аднаго чалавека. А мяркуючы па заяве прадстаўніка СБУ, які ўскосна прызнаў, што СБУ мае да гэтага дачыненне, на Украіне, як яны кажуць, "выкрыта медыясетка краіны-агрэсара", і вось цяпер будуць з ёй, уласна, распраўляцца. Журналістаў на Украіне забіваюць, заводзяць на іх сфабрыкаваныя крымінальная справы", — сказаў Кісялёў у каментары тэлеканалу "Россия 24".

Каментар генеральнага дырэктара міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Россия сегодня" Дзмітрыя Кісялёва слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Штозараз адбываеццаз РІА"Новости Украина",глядзіце ўанлайн-трансляцыі Sputnik >>