Беларусы завяршылі правальны выступ на ЧС чарговай паразай

На сусветным першынстве Беларусь прайграла ўсе сем матчаў з агульным лікам 8:36 і вылецела з элітнага дывізіёна.
Sputnik

МІНСК, 16 мая — Sputnik. Нацыянальная зборная Беларусі па хакеі прайграла апошні матч на Чэмпіянаце свету ў Даніі, паведамляе Sputnik.

Заключны паядынак на турніры беларусы, якія выступалі ў групе А, правялі супраць каманды Славакіі ў Капенгагене. Сустрэча завяршылася з лікам 7:4 (2:0, 0:2, 7:2) на карысць славакаў. Перамогу камандзе Крэйга Рэмзі прынеслі Марцін Бакаш (1-я і 48-я хвіліны хвіліна), Томаш Юрча (11, у большасці; 52), Марэк Гаворка (55), Марэк Дзялога (56, у большасці) і Міхаіл Крыштаф (60). У беларусаў закінутымі шайбамі адзначыліся Аляксандр Кітараў (33, у меншасці), Шарль Лінгле (36, у большинсвте), Яўген Кавыршын (49) і Павел Верабей (51, у большасці).

Льюіс пакінуў зборную Беларусі - ён хоча да сям'і

Па выніках матчу былі вызначаны лепшыя гульцы ў складзе абедзвюх каманд. У беларусаў ім стаў Сяргей Дрозд, у славакаў — Томаш Юрча.

Беларусь на цяперашнім Чэмпіянаце сьвету не выйграла ніводнага матча ў групе і заняла апошняе месца, вылецеўшы з элітнага дывізіёна. Пасля трэцяй паразы зборную пакінуў галоўны трэнер Дэйв Льюіс, на трэнерскім мастку яго замяніў настаўнік гродзенскага "Нёмана" Сяргей Пушкоў.

Славакія ў групе А заняла пятае месца, набраўшы 11 балаў.

У паралельным матчы ў групе В паміж Канадай і Германіяй мацнейшымі былі "кляновыя" — 3:0 (1:0, 1:0, 1:0). У складзе пераможцаў шайбы закінулі Брэйден Шэн (1), Раян Нюджент-Хопкінс (29) і Тайсан Ёст (50).

Зборная Канады з 14 ачкамі заняла трэцяе месца ў групе і выйшла ў чвэрцьфінал турніру, дзе згуляе або з камандай Расеі, альбо са зборнай Швецыі. Каманда Германіі з сямю баламі стала шостай.