МІНСК, 19 мая — Sputnik. Бюст Героя Савецкага Саюза маршала Івана Баграмяна ўпрыгожыў цэнтр Гарадка ў Віцебскай вобласці, перадае Sputnik.
Торжественное возложение цветов к памятнику маршала
© Sputnik / Павел Вур
Урачыстая цырымонія прайшла ў прысутнасці прадстаўнікоў мясцовай улады, пасла Арменіі Алега Есаяна і ўнука маршала Івана Сяргеевіча Баграмяна.
Бюст маршала зроблены з бронзы і важыць больш за 200 кілаграмаў. Аўтарам работы з'яўляецца скульптар Спартак Аруцюнян і архітэктар, дэкан архітэктурнага факультэта БНТУ Армэн Сардараў.
Внук маршала Иван Сергеевич Баграмян (по центру)
© Sputnik / Павел Вур
Помнік адкрылі пры фінансавым садзейнічанні армянскай дыяспары ў Беларусі.