Гадзіннік маршала Баграмяна будзе захоўвацца ў мінскім музеі

На адкрыцці помніка палкаводцу ў Гарадку ўнук маршала падарыў яго асабісты гадзіннік Дзяржаўнаму музею ваеннай гісторыі Рэспублікі Беларусь.
Sputnik

ВІЦЕБСК, 19 мая — Sputnik. Ініцыятарам устаноўкі манумента выступіў Фонд развіцця і падтрымкі арменаведчых даследаванняў "АНІВ", а праца над яго стварэннем доўжылася каля двух гадоў.

Помнік маршалу Івану Баграмяну адкрылі ў Гарадку

Памяць

Скульптарам праекту стаў Спартак Аруцюнян, галоўным архітэктарам — Армэн Сардараў.

"Мы жывем з памяццю пра людзей, якія выратавалі Беларусь і Еўропу ад фашызму, і дзякуючы якім мы зараз жывыя і свабодныя. Гэта была творчая праца, мы не раз выязджалі ў Гарадок, бо ў нас было шмат ідэй і эскізаў", — расказаў архітэктар Армэн Сардараў.

Па словах аўтараў, яны хацелі ў першую чаргу паказаць веліч маршала. Архітэктар адзначыў, што кожны раз, калі мастакі прыязджалі ў Гарадок, іх прымалі вельмі цёпла, і выдатна, што беларусы памятаюць сваё гераічнае мінулае.

"Усе словы пустыя у параўнанні з подзвігам нашых дзядоў і прадзедаў. Адкрыццё бюста — гэта малая крыха таго, што мы можам для іх зрабіць сёння. Хачу сказаць вялікі дзякуй усім, хто падтрымаў наш праект", — выступіў на ўрачыстым адкрыцці помніка генеральны дырэктар фонду "АНІВ" Армэн Хечаян.

Генеральный директор фонда "АНИВ" Армен Хечаян

Паводле яго слоў, вялікую падтрымку ў стварэнні манумента аказалі раённая і абласная адміністрацыі. А калі фонд папрасіў дапамогі ў сваіх суайчыннікаў, то адгукнуліся вельмі многія. Прычым арганізатарам дапамагала не толькі беларуская дыяспара, свой уклад унеслі і армяне з Расіі. Дырэктар фонду дадаў, што Спартак Аруцюнян і Армэн Сардараў адмовіліся ад ганарару за працу над бюстам, патлумачыўшы, што гэта гонар для іх.

Почетные гости на открытии памятника

Гарадок

У лістападзе 1943 года Баграмян быў прызначаны камандуючым 1-га Прыбалтыйскага фронту. Адной з першых яго задач было — прыбраць Гарадоцкі выступ, дзе немцы былі добра ўмацаваны.

З 13 па 31 снежня таго ж года была праведзена Гарадоцкая ваенная аперацыя, у выніку якой удалося вызваліць больш за 1200 населеных пунктаў, у тым ліку і сам Гарадок.

Перед началом торжественного открытия дети рассказали стихотворение про войну

На працягу паўгода, пакуль у Гарадоцкім раёне знаходзіўся штаб 1-га Прыбалтыйскага фронту, Баграмян дапамагаў мясцоваму насельніцтву: сапёры размініравалі поля, калгасам падаваўся транспарт, салдаты дапамаглі сялянам у пасяўной кампаніі і дзяліліся з імі харчаваннем.

Штаб 1-га Прыбалтыйскага фронту знаходзіўся ў вёсцы Сурміна Гарадоцкага раёна: там былі пабудаваныя зямлянкі і бліндажы, дзе праводзіла нарады камандаванне. Калі ж штаб перадыслакаваўся, на яго месцы стварылі дзіцячы дом.

На открытии памятника было много детей

Баграмян даслаў батальён сапёраў, якія ўзвялі спальны корпус, кухню і гаспадарчыя пабудовы. Потым штомесяц для дзіцячага дома з фронту прывозілі прадукты.

Палкаводзец дапамагаў дзіцячаму дому ў Гарадку і пасля заканчэння вайны.

Гадзіннік

"З Беларуссю ў дзядулі былі звязаны асаблівыя ўспаміны, менавіта за яе вызваленне ён атрымаў першую зорку Героя Савецкага Саюза. Ён часта прыязджаў сюды і ў мірны час. Я хачу выказаць вялікую ўдзячнасць ад імя нашай сям'і ўсім, хто прыняў удзел ва ўсталёўцы гэтага бюста-помніка", — сказаў на ўрачыстым адкрыцці ўнук палкаводца, член праўлення "Фонду памяці палкаводцаў Перамогі", эканаміст-міжнароднік Іван Баграмян.

Внук полководца Иван Баграмян

Ён дадаў, што адчувае гонар і падзяку за тое, што на беларускай зямлі, якую вызваляў яго дзед, вырашылі ўсталяваць гэты выдатны помнік.

Унук маршала перадаў у дар адміністрацыі раёна фотаальбом і кнігу. Акрамя таго, Іван Баграмян падарыў Дзяржаўнаму музею ваеннай гісторыі Рэспублікі Беларусь камандзірскі гадзіннік свайго дзеда ўзору 1937 года.

Возложение венков к памятнику Баграмяну

"Такі гадзіннік атрымлівалі ўсе камандзіры разам з камплектам афіцэрскай формы. І сімвалічна, што на ім — час пачатку аперацыі па вызваленні Гарадка", — дадаў Іван Баграмян.

Па словах унука, гадзіннік — у працоўным стане, і ўвесь гэты час захоўваўся ў сям'і, а час пачатку аперацыі ён спецыяльна выставіў на ім.

"У нас ёсць комплекс маршала Баграмяна, дзе захоўваюцца яго асабістыя рэчы, у гэтую экспазіцыю мы і змесцім гадзіннік, думаю, ён ўпрыгожыць выставу", — расказаў журналістам дырэктар музея Сяргей Азаронак.

Директор музея Сергей Азаронок (слева) и внук маршала Иван Баграмян (справа)

Пасля заканчэння ўрачыстых мерапрыемстваў гасцей чакаў святочны канцэрт. Карэспандэнт Sputnik звярнуўся да двух піянэраў, якія прысутнічалі на адкрыцці помніка, і пацікавіўся: ці ведаюць яны, хто такі Баграмян?

Хлопцы няўпэўнена адказалі, што ў гонар яго названа вуліца.