ФК "Дынама-Брэст" выйграў Кубак Беларусі

Фінальны паядынак за Кубак Беларусі паміж барысаўскім БАТЭ і ФК "Дынама-Брэст" выдаўся вельмі напружаным.
Sputnik

МІНСК, 20 мая — Sputnik. Футбольны клуб "Дынама-Брэст" другі сезон запар становіцца пераможцам Кубка Беларусі. У фінальнай сустрэчы брэсцкія "дынамаўцы" абыгралі барысаўскі БАТЭ.

Матч, які прымаў магілёўскі стадыён "Спартак", выдаўся вельмі напружаным. Відавочнага фаварыта ў гэтай гульні не было, каманды на працягу ўсёй сустрэчы трымалі інтрыгу.

Першы тайм скончыўся з лікам 1:1. Першымі забілі барысаўчане — на 13-й хвіліне мяч у вароты берасцейцаў адправіў Мірка Іваніч. Аднак затым Арцём Мілеўскі зраўняў лік.

У другім тайме Мірка Іваніч аформіў дубль, а затым выйшаў на замену Джоэл Фамейе і выраўнаваў сітуацыю. І, нарэшце, за некалькі хвілін да фінальнага свістка брэсцкія "дынамаўцы" забяспечылі сабе перамогу.

Финальный матч Кубка Беларуси: "Динамо-Брест" - БАТЭ

Напярэдадні матчу са словамі пажадання да брэсцкага "Дынама" звярнуўся новы кіраўнік праўлення клуба — легендарны футбаліст Дыега Марадона. Пра яго намеры перабрацца ў Беларусь стала вядома на гэтым тыдні. Марадона пажадаў сваёй камандзе поспехаў і перамогі.

"Дынама-Брэст" стала першай камандай, якая выйграла Кубак Беларусі два гады запар. У мінулым годзе ў фінальным матчы турніру берасцейцы абыгралі салігорскі "Шахцёр".