Замаразкі да мінус двух прагназуюцца ў асобных раёнах Беларусі

Ранішнія замаразкі на глебе могуць стаць прычынай гібелі сельскагаспадарчых культур на дачных участках.
Sputnik

МІНСК, 20 мая — Sputnik. МНС Беларусі папярэдзіла аб замаразках на глебе ад нуля да мінус двух у начныя і ранішнія гадзіны, якія чакаюцца ў панядзелак, 21 мая.

Як паведамляе прэс-служба МНС Беларусі, на падставе штармавога папярэджання аб неспрыяльнай метэаралагічнай з'яве ў начныя і ранішнія гадзіны 21 мая ў асобных раёнах рэспублікі і ў Мінскай вобласці на глебе чакаюцца замаразкі да нуля і мінус двух.

МНС Рэспублікі Беларусь інфармуе, замаразкі — гэта паніжэння тэмпературы ніжэй за нуль градусаў у прыземным слоі паветра або на глебе вечарам ці ноччу пры станоўчай тэмпературы днём.

Замаразкі могуць стаць прычынай пашкоджанняў або гібелі сельскагаспадарчых раслін, з'яўляюцца небяспечнымі для насення і ўсходаў. Каб абараніць расліны, дачнікам рэкамендуюць прыкрыць неабароненыя культуры.