Бам! Гімнасты дзеляцца відэаролікамі самых жудасных падзенняў у сацсетках

Нават алімпійскія чэмпіёны прынялі ўдзел у новым чэленджы: гімнасты са ўсяго свету публікуюць відэаролікі сваіх самых эпічных падзенняў у сацыяльных сетках.
Sputnik

МІНСК, 21 мая — Sputnik. Гімнасты выкладваюць у сацсеткі відэа сваіх самых эпічных падзенняў — новы флэшмоб набірае абароты ў Instagram і Twitter.

У #GymnasticsFailChallenge ўжо прынялі ўдзел сотні гімнастаў рознага ўзроўню з розных краін свету, у тым ліку і алімпійскія чэмпіёны.

Першымі відэаролікамі, на якіх адлюстраваны падзенні, падзялілася студэнтка-першакурсніца з Італіі Сіднэй Сатурніна. "Што думаеце пра новы вясёлы чэлендж?" — напісала дзяўчына.

Не застаўся ў баку і ўдзельнік Гульняў-2012 у складзе зборнай ЗША Дулі Логан, яго запіс ацаніла амаль тысяча прыхільнікаў.

Падзенне падчас спаборніцтваў паказаў сярэбраны і бронзавы прызёр еўрапейскага чэмпіянату 2016 года Ільдар Юскаеў.