Фота

Прынц Гары і Меган Маркл: вясельныя падрабязнасці і мядовы месяц

Каралеўскае вяселле года адгрымела, аднак абмяркоўваць дэталі цырымоніі ў свеце будуць яшчэ доўга. Да таго ж, усім цікава, куды адправяцца ў мядовы месяц маладыя Гары і Меган - герцаг і герцагіня Сасэкскія.
Sputnik
Вяселле прынца Гары і Меган Маркл адбылося ў суботу 19 мая ў капліцы Святога Георгія Віндзарскага замка. У дзень вяселля прынц Гары атрымаў тытул герцага Сасэкскага.
Givenchy і 80-гадовая тыяра: што надзела Меган Маркл на вяселле з Гары
Рэакцыя тысяч чалавек, якія сабраліся каля замка, пацвердзіла яшчэ раз, што прынц Гары карыстаецца вялікай папулярнасцю і любоўю ў Вялікабрытаніі, хоць займае ўсяго шостае месца ў чарзе на трон.
Мядовы месяц маладыя адклалі да восені. Хутчэй за ўсё, яны адправяцца на сафары ў Намібію — там яны працавалі валанцёрамі яшчэ ў пачатку сваіх адносін.
Пасля вяселля нішто не разлучыць Гары і Меган — яны разам будуць ездзіць у камандзіроўкі, бо галоўная функцыя новаспечаных герцага і герцагіні — цырыманіяльная. А першы афіцыйны візіт прызначаны на сярэдзіну восені. Яны паедуць у Аўстралію, дзе любяць каралеўскую сям'ю не менш, чым у Вялікабрытаніі.
1 / 13
Вяселле прынца Гары і Меган Маркл адбылося ў суботу 19 мая ў капліцы Святога Георгія Віндзорскага замка. У дзень вяселля прынц Гары атрымаў тытул герцага Сасэкскага. Цікава, што герцагіня Сасэкская толькі праз пяць гадоў атрымае від на жыхарства і толькі потым зможа падаць дакументы на брытанскае грамадзянства.
2 / 13
Рэакцыя тысяч чалавек, якія сабраліся каля замка, пацвердзіла яшчэ раз, што прынц Гары карыстаецца вялікай папулярнасцю і любоўю ў Вялікабрытаніі, хоць займае ўсяго шостае месца ў чарзе на трон.
3 / 13
Пасля вяселля нішто не разлучыць Гары і Меган - яны разам будуць ездзіць у камандзіроўкі, бо галоўная функцыя новаспечаных герцага і герцагіні - цырыманіяльная.
4 / 13
Пасля цырымоніі шлюбу маладыя праехалі па Віндзару ў адкрытай карэце. Прынц Гары меў шмат свабоды ў выбары гасцей. Так, на вяселле не была запрошаная нават прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй, не кажучы ўжо пра глаў іншых дзяржаў.
5 / 13
Вясельная сукенка Меган Маркл абышлася каралеўскай сям'і прыкладна ў 135 тысяч долараў. Простая, але элегантная і вытанчаная, яна выклікала і захопленыя водгукі, і крытыку.
Акрамя таго, многія палічылі яе палітычнай заявай.
6 / 13
Аўтарам сукенкі стала крэатыўны дырэктар французскага моднага дома Givenchy Клэр Уэйт Келлер - феміністка і заўзятая абаронца раўнапраўя палоў.
7 / 13
На наступны дзень пасля вяселля дызайнер раскрыла дэталі ўбора. Элегантная сукенка з доўгім шлейфам пашыта з шоўку-кадзі. Разыначкай вясельнага строя Меган Маркл стаў пяціметровы вэлюм, на якім былі вышыты кветкі-сімвалы кожнай з 53 краін Садружнасці Нацый.
8 / 13
Прынц Гары надзеў чорную ваенную форму палка палацавай кавалерыі, як і яго старэйшы брат прынц Уільям, шафер на вяселлі.
9 / 13
Над букетам нявесты працавалі не толькі прафесійныя фларысты, але і сам Гары. Напярэдадні вяселля ён асабіста прагуляўся па садзе Кенсінгтонскага палаца, дзе абраў некаторыя кветкі, у прыватнасці любімыя прынцэсай Дыянай незабудкі, лілеі і язмін.
10 / 13
Згодна з традыцыяй, якую 95 гадоў таму пачала каралева-маці Лізавета, вясельны букет паклалі на магілу Невядомага салдата ў Вестмінстэрскім абацтве.
11 / 13
Пасля прыёму ў замку для 600 гасцей, дзе сярод іншага падавалі шатландскія лангусціны, загорнутыя ў лустачкі вэнджанага ласося, кавалачкі кураня ў ёгурце з абрыкосам і барановыя тэфтэлі з гароднінай, а таксама торт з лімонам і бузіной, Гары і Меган адправіліся адсвяткаваць вяселле з сябрамі. Меган надзела беласнежную сукенку ў падлогу ад брытанскага дызайнера Стэлы Макартні.
12 / 13
Прынц Гары ў дзень вяселля падарыў сваёй жонцы пярсцёнак з аквамарынам, які раней належаў яго маці, прынцэсе Дыяне. У рарытэтным серабрыстым Jaguar 1968 года маладыя з'ехалі на вячэру, якую зладзіў ў іх гонар бацька жаніха прынц Уэльскі Чарльз.
13 / 13
Мядовы месяц маладыя адклалі да восені. Хутчэй за ўсё, яны адправяцца на сафары ў Намібію - там яны працавалі валанцёрамі яшчэ ў пачатку сваіх адносін.
А першы афіцыйны візіт прызначаны на сярэдзіну восені. Яны паедуць у Аўстралію, дзе любяць каралеўскую сям'ю не менш, чым у Вялікабрытаніі.