Беларускія фатографы прайшлі ў фінал конкурсу імя Андрэя Сценіна

Конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна абвясціў сёння фіналістаў 2018 года.
Sputnik

МІНСК, 22 мая — Sputnik. Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна апублікаваў шорт-ліст лаўрэатаў 2018 года. Журы конкурсу, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі вядучых міжнародных інфармацыйных агенцтваў — AFP (Францыя), Anadolu Ajansi (Турцыя), Notimex (Мексіка), а таксама масцітыя фатографы і фотарэдактары з сусветным імем, выбралі лепшыя з 6000 пададзеных работ. Удзельнікамі конкурсу 2018 года сталі маладыя фотарэпарцёры з 77 краін, пры гэтым колькасць заявак з-за мяжы вырасла ў два разы ў параўнанні з мінулым годам.

У лік пераможцаў увайшлі прадстаўнікі 14 краін — фатографы з Расіі, Ірана, Ірака, Ізраіля, Індыі, Бангладэш, Егіпта, Турцыі, Германіі, Італіі, Іспаніі, Беларусі, Кеніі і ПАР. У тройку лідэраў па ліку прадстаўленых работ, якія выйшлі ў фінал, разам з Расіяй і Іранам увайшла Беларусь, абышоўшы Індыю, Ізраіль, Іспанію і ПАР.

Беларускі фатограф Сяргей Гапон выйшаў у фінал конкурсу з фотаработ "Касічка" ў намінацыі "Галоўныя навіны". Таксама ў фінал конкурсу прайшла яго праца "Журавінавае сэрца" ў намінацыі "Мая планета".

Беларусь. Клюквенное сердце. Моя планета, одиночные фотографии
Египет. Белая гора. Моя Планета, серии

У фінал таксама выйшла серыя фатаграфій беларускага фатографа Таццяны Ткачовай "Сезоны Веры" ў намінацыі "Партрэт. Герой нашага часу".

Беларусь. Сезоны Веры. Портрет. Герой нашего времени, серии

Тэмы работ 2018 года дэманструюць усю шматграннасць жыцця, улучаюць у сябе знакавыя вобразы навакольнай рэчаіснасці — ад амаль біблейскай прыгажосці вапняковых капалень Верхняга Егіпта да кліпавага мантажу паслявыбарных падзеяў у Кеніі восенню 2017 года; ад арктычнай этнікі Ненецкіх качэўнікаў да вобразаў спарціўных спаборніцтваў на тэнісных кортах Ралана Гараса-2017.

Россия. Раскаленный грунт. Спорт, серии
Турция. Завтрак на привале. Моя Планета, одиночные фотографии

Кажучы пра пераможцаў 2018 года, куратар конкурсу імя Андрэя Сценіна, кіраўнік службы візуальных праектаў МІА "Россия сегодня" Аксана Алейнік адзначыла: "Цалкам відавочна, што ў гэтым годзе конкурс зрабіў не толькі колькасны рывок па колькасці ўдзельнікаў або работ, што стала для яго ўжо добрай традыцыяй. Якасны рывок конкурсу — гэта прафесійнае сталенне яго маладых удзельнікаў. Усе працы лаўрэатаў адзначаны небанальным поглядам на тое, што адбываецца, уменнем расказаць запамінальную гісторыю цікавымі візуальнымі сродкамі, сталасцю мыслення і высокім прафесіяналізмам. Фотааб'ектыў пераможцаў конкурсу Сценіна ўжо не проста аператыўна фіксуе рэальнасць у яе яркай дынаміцы, ён робіць відавочнымі яе прычынна-выніковыя сувязі, выкрывае яе фатаграфічны код. Віншуем новых лаўрэатаў з перамогай і жадаем ім поспеху ў далейшай творчым лёсе!"

Испания. Школа бокса для девочек в Кении. Спорт, серии
Испания. Беспорядки в Кении после выборов. Серия Главные новости, серии

Старшыня журы конкурсу імя Андрэя Сценіна, кіраўнік фотаслужбы Anadolu Ajansi Ахмет Сел: "Гэты конкурс важны тым, што дапамагае маладым фатографам пачаць кар'еру, для іх ён становіцца добрым стартам. У маладых фатографаў надзвычай востры погляд, яны ўмеюць паказаць тое, чаго мы ў патоку жыцця часам проста не заўважаем. У гэтым годзе сярод розных работ мы змаглі знайсці сапраўдныя шэдэўры! Карыстаючыся выпадкам, я хачу пажадаць ўдачы і поспехаў усім маладым фатографам, якія ўдзельнічаюць у конкурсе імя Сценіна".

Россия. Красная корова. Моя Планета, одиночные фотографии
Россия. Уличный футбол. Спорт, одиночные фотографии

Прызавыя месцы фіналістаў будуць абвешчаныя 6 жніўня на сайце конкурсу stenincontest.ru. Узнагароды пераможцам уручаць восенню 2018 года, тады ж адкрыецца выстава іх работ у Маскве.

Россия. Уральские марийцы. Народный костюм. Портрет. Герой нашего времени, серии

Пра конкурс:

Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна, арганізаваны МІА "Россия сегодня" пад эгідай Камісіі РФ па справах ЮНЕСКА, ставіць сваёй мэтай падтрымаць маладых фатографаў і прыцягнуць грамадскую ўвагу да задач сучаснай фотажурналістыкі. Гэта пляцоўка для маладых фатографаў — таленавітых, чулых і адкрытых да ўсяго новага, дзе яны звяртаюць нашу ўвагу на людзей і падзеі побач з намі.

Інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik з'яўляецца міжнародным інфармацыйным партнёрам конкурсу.