Відэа

Бітва за тэрыторыю: турысты знялі на відэа сутычку львоў у Кеніі

Прайд ільвоў адпачываў, калі на іх напаў чужынец, таму важаку і іншым самцам прыйшлося адстойваць сваю тэрыторыю і абараняць самак. Як гэта было, глядзіце на відэа.
Sputnik

Два льва Чэру і Сэм у нацыянальным парку Найробі ў Кеніі ўступілі ў сутычку з чужынцам, каб абараніць сваю тэрыторыю і самак. Бітву цароў звяроў знялі на відэа турысты.

На запісы відаць, што прайд ільвоў адпачываў у траве, калі на іх напаў чужынец. Важак і іншыя самцы адразу ж атакавалі яго ў адказ, каб прагнаць няпрошанага госця. Калі той зразумеў, што сілы няроўныя, ён паспрабаваў уцячы, але львы сталі пераследваць яго.

Паводзіны львоў пахвалілі карыстальнікі сеткі. Яны адзначылі, што львы — па-сапраўднаму адважныя жывёлы, якія гатовыя пайсці на ўсё, каб абараніць сваю тэрыторыю, самак і нашчадкаў.