Вялікі тэатр запрашае ў закуліссе

Даведацца пра патаемную працу бутафораў, касцюмераў і грымёраў, прымерыць на сябе ролі са спектакляў, паслухаць музыку і шмат чаго іншага можна будзе ў дзень адчыненых дзвярэй.
Sputnik

МІНСК, 22 мая – Sputnik. Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі, пра гэта паведамляецца на сайце тэатра.

Вялікі тэатр Беларусі завёў канал у Telegram

Дні адчыненых дзвярэй праходзяць у Вялікім тэатры з 2015 года. Штогод 25 мая закуліссе наведваюць тысячы гасцей.

У гэты дзень можна даведацца, як працуюць майстры бутафорыі і грымёры, у тэатральных зонах оперы "Сельскі гонар", "Багема" і балета "Ор і Ора" кожнаму жадаючаму прапануюць прымерыць касцюмы са спектакляў і зрабіць фота на памяць з тэатральным рэквізітам.

Нават самыя маленькія госці тэатра знойдуць для сябе нешта цікавае: можна будзе паглядзець выставу "Вялікі тэатр – дзецям" і ўбачыць архіўныя афішы дзіцячых спектакляў і цацкі-пераможцы штогадовага конкурсу "Тэатральная цацка", а таксама зазірнуць у госці да Алісы з Краіны цудаў.

На працягу ўсяго дня адчыненых дзвярэй прагучаць канцэртныя праграмы на дзвюх "сцэнах" у фае тэатра, а ў камернай зале имя Л. П. Александроўскай адбудуцца творчыя сустрэчы з галоўным рэжысёрам Міхаілам Панджавідзэ (12:15 – 13:00), галоўным дырыжорам Віктарам Пласкінам (13:15 – 14:00), мастацкім кіраўніком балета Юрыем Траянам (14:15 – 15:00) і балетмайстрам-пастаноўшчыкам Аляксандрай Ціхаміравай (15:15 – 16:00).

Уваход вольны, у тэатры нагадваюць, што яшчэ ёсць час запісацца на майстар-класы па вакале і ўдарных інструментах.