Радыё

Дзмітрыеў: каго і чаму можа навучыць бесшабашны Дыега Марадона?

Спартыўны аглядальнік і калумніст Sputnik, заўзятар з шматгадовым стажам Алег Дзмітрыеў у студыі радыё Sputnik Беларусь разважае пра перадумовы, наступствы, плюсы і мінусы выбару Дыега Марадоны на пасаду старшыні праўлення і трэнера ФК "Дынама-Брэст".
Sputnik

Прызначэнне выбітнага футбаліста дваццатага стагодздзя Дыега Марадоны на пасаду старшыні праўлення і трэнера беларускага футбольнага клуба "Дынама-Брэст" ускалыхнула спартыўную і каляспартыўную грамадскасць як у Беларусі, так і ў свеце. Але асоба гэтага легендарнага спартсмена, яго асабістая і спартыўная гісторыя слушна выклікаюць нямала пытанняў.

"Марадона сваёй гульнёй або сваёй адсутнасцю ў гульні, вядома, за ўсю гісторыю даставіў шмат непрыемнасцяў і савецкім, і расійскім зборным. Ён гулец неардынарны, гулец бесшабашны. Але давяраць каманду неардынарнаму і бесшабашнаму чалавеку? Я б падумаў. Ранейшыя яго трэнерскія досведы я б назваў працай з імем. Варта разабрацца, Марадона цяпер — гэта асоба футбольная або з вобласці шоу-бізнесу? Але ў гэтым ёсць класны і станоўчы момант — людзі пойдуць на стадыёны і сем'ямі. У гэтай гісторыі Брэст дакладна набудзе", — лічыць Дзмітрыеў.

Кантракт з Дыега Марадонам брэсцкі клуб падпісаў на тры гады. Прэс-канферэнцыя, падчас якой легендарны аргентынец будзе афіцыйна прадстаўлены клубу і камандзе ў новым для яго статусе, адбудзецца ў Абу-Дабі 22 мая. Да сваіх абавязкаў новы настаўнік футбалістаў прыступіць пасля заканчэння Чэмпіянату свету па футболе ў Расіі, дзе Марадона будзе прысутнічаць у якасці віп-госця і каментатара ад венесуэльскага нацыянальнага тэлеканала TVsur.

Гутарку са спартовым аглядальнікам Алегам Дзмітрыевым слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.