Кляшчы пакусалі ўжо больш за 1,8 тысячы беларусаў

Паводле дадзеных медыкаў, часцей за ўсё кляшчы нападаюць на людзей у лесе і сельскай мясцовасці, радзей у населеных пунктах.
Sputnik

МІНСК, 22 мая — Sputnik. Ужо больш за 1,8 тысячы грамадзян у Беларусі звярнуліся ў бальніцы пасля ўкусаў кляшчоў, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Вельгін: укусы кляшчоў - як засцерагчыся і не падчапіць інфекцыю

Анамальна цёплая вясна ў бягучым годзе прывяла да таго, што сезон актыўнасці кляшчоў пачаўся раней, чым звычайна, а колькасць гэтых павукападобных павялічылася ў 1,5 разы ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

"Па дадзеных арганізацый аховы здароўя, па стане на пачатак мая 2018 года па медыцынскую дапамогу ў сувязі з прысмоктваннем кляшчоў звярнулася больш за 1,8 тысячы чалавек", — сказалі ў цэнтры.

Там таксама паведамілі, што гэты паказчык вышэй, чым у 2017 годзе. Паводле звестак медыкаў, часцей за ўсё кляшчы нападаюць на людзей у лесе і сельскай мясцовасці, радзей — адзін выпадак з дзесяці — на тэрыторыі населеных пунктаў.

Зараз у краіне для прафілактыкі праводзяцца спецыяльныя мерапрыемствы супраць кляшчоў, у тым ліку апрацоўка хімікатамі населеных пунктаў, дзіцячых арганізацый і загарадных аздараўленчых устаноў.

У цэнтры нагадалі, што грамадзянам пры наведванні лясоў трэба няўхільна выконваць меры засцярогі, каб пазбегнуць укусаў кляшчоў.