Макей хоча, каб у МЗС з'явіліся флаг і сцяг

Усе неабходныя для гэтага дакументы прайшлі ўзгадненне і знаходзяцца на зацвярджэнні ў Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.
Sputnik

МІНСК 22 мая — Sputnik. Міністэрства замежных спраў Беларусі хоча ўвесці сваі флаг і сцяг, з такой просьбай да Аляксандра Лукашэнкі звярнуўся кіраўнік ведамства Уладзімір Макей.

Дыпламатычна і прыгожа: паслы пераапрануліся ў вышыванкі

"Не ведаю, падтрымаеце ці не, але мы прапанавалі, каб МЗС заснавалі флаг і сцяг, як гэта ў некаторых іншых краінах", — сказаў міністр замежных спраў.

Усе неабходныя дакументы прайшлі працэдуры ўзгаднення ў адпаведных дзяржаўных установах і цяпер перададзены ў Адміністрацыю прэзідэнта.

Прэзідэнт заўважыў на гэта: раз ужо іншыя дзяржаўныя ведамствы абзавяліся сваёй сімволікай, то і беларускае знешнепалітычнае ведамства мае права гэта зрабіць.