Земфіра, LP і Monatik: 10 фестываляў, якія нельга прапусціць летам 2018

Фестываль 21vek адметны прыездам Земфіры і "Бумбокса", на "Рок за Баброў" выступяць "Звери", а ў Батанічны сад прыедзе Monatik.
Sputnik

Прыход цяпла суправаджаецца ў сталіцы адкрыццём не толькі купальнага, але і фестывальнага сезону: на працягу трох бліжэйшых месяцаў практычна любы ўікэнд можна будзе правесці на маштабным фэсце пад адкрытым небам — музычным, гастранамічным і нават авіяцыйным. Самыя годныя падзеі будучага лета, абавязковыя да наведвання — у падборцы Sputnik.

Эка-фэст "Пастэрнак"

Летні фестываль "Пастэрнак", прысвечаны здароваму ладу жыцця, кліча гасцей у парк DreamLand 30 чэрвеня і 1 ліпеня. Арганізатары абяцаюць шмат новай інфармацыі пра здаровы лад жыцця, насычаную праграму і смачную здаровую ежу.

Тут будуць функцыянаваць розныя зоны: Smart talk з апавяданнямі цікавых людзей, Food са смачнай і здаровай ежай, Kraft з прадукцыяй рамеснікаў і фермераў, а таксама Beauty & Wellness з натуральнай касметыкай. Актыўна адпачыць прапануюць у Sport, расслабіцца ў гамаках — у Relax, а пацешыць дзяцей — у Family-зоне. У самым цэнтры парку размесціцца галоўная пляцоўка Fun & Music. Адзін дзень тут можна правесці за 6 рублёў, два — за 10.

21vek

На тэрыторыі аэрапорта "Мінск-1" 1 ліпеня адбудзецца маштабны гарадскі музычны фестываль 21vek. Акрамя традыцыйных для падобнага мерапрыемства зялёных зон, на якіх збяруцца кампаніі з коўдрамі, фудкорты з рознай вулічнай ежай і шматлікія забаўляльныя лакацыі, фестываль адметны музыкамі — тут выступяць зоркі першай велічыні.

Певица Земфира

Афіцыйна пацверджаны ўдзел Земфіры (якая рыхтуе праграму з лепшых песень у арыгінальным выкананні), LP (Лауры Пергаліцы), гуртоў "Бумбокс" і Shumа, а таксама расійскіх зорак — Дэльфіна і Therr Maitz; імёны іншых удзельнікаў пакуль трымаюць у сакрэце. У бліжэйшы час квіткі даступныя па цане ў 21 рубель, аднак па меры набліжэння фестывалю традыцыйна стануць даражэць.

"Космас наш"

У Цэнтры паруснага спорту 2 ліпеня адбудзецца найстарэйшы беларускі фестываль электроннай музыкі "Космас наш!". На Мінскім моры па традыцыі выступяць як добра знаёмыя дыджэі, так і пачаткоўцы тутэйшай сцэны.

У 2018 годзе ў фестывалі прымуць удзел французска-берлінскі праект dOP (live), адна з самых запатрабаваных у свеце дзяўчат-дыджэяў Magda, прыхільнік андэграўнду з Германіі Matthias Tanzmann, расійскі музыкант Nikita Zabelin і іншыя. Кошт квітка — 19 рублёў.

Stereo Weekend з "Новым Радыё"

У сталічным Батанічным садзе 7 і 8 ліпеня ўпершыню пройдзе вялікі музычны open air, па словах арганізатараў, у лепшых еўрапейскіх традыцыях: за ўікэнд на пляцоўцы выступяць каля 30 артыстаў.

Хэдлайнеры ўжо вядомыя: у сталіцу прыедуць поп-зорка Іван Дорн, "украінскі Цімберлэйк" Monatik, ісландскія шаманы GusGus і заўсёднікі папулярных еўрапейскіх фестываляў Lucille Crew. На пляцоўцы таксама размесцяцца вялікі фудкорт і маркет з дызайнерскімі рэчамі. Будуць працаваць больш за 20 забаўляльных зон. Уваход абыдзецца ў 29,99 рубля за адзін дзень і ў 39,99 — за два.

FSP

Галоўнае хіпстэрскае мерапрыемства лета — арт-пікнік Freaky Summer Party — разгорнецца ў парку DreamLand 28 і 29 ліпеня і, па словах арганізатараў, у гэтым годзе будзе адметны поўнай свабодай творчых ідэй. Традыцыйна тут будуць суседнічаць дзясяткі самых розных лакацый.

Даже дети хорошо себя ведут: как прошел арт-пикник FSP

Будуць працаваць дзіцячая пляцоўка Kidsters, адукацыйная зона Edutainment і зона з цікавымі спікерамі Blogeria, дызайн-маркет, маштабны фудкорт, забаўляльныя пункты, фотазоны і сцэны з альтэрнатыўнай электроннай музыкай. На арт-пікніку выступяць украінская спявачка Луна, расійскі індзі-гурт Pompeya, трыа "Пасош" і бельгійцы Warhaus. За дзень просяць 18,99 рублі, за два — 28,99 рублі.

"Рок за Баброў"

Ужо традыцыйны і адзінаццаты па ліку openair-фэст "Рок за Баброў" пройдзе на аэрадроме Баравая 4 жніўня. У 2018 годзе тэрыторыя самага наведвальнага мерапрыемствы краіны павялічыцца ўдвая, а сцэна — утрая. Як і ў мінулыя гады, тут можна будзе смачна перакусіць і патанчыць прама пад зоркамі.

Выступяць сем хэдлайнераў, абвешчана пакуль толькі трое: у Мінск прыедзе гурт "Звери", Noize MC і рок-гурт Louna; астатніх гасцей арганізатары стануць адкрываць па меры набліжэння мерапрыемства. Кошт квітка — ад 27,5 рублёў.

Фестиваль "Рок за Бобров"

Viva Braslav

Штогадовы фестываль Viva Braslav Open Air, які захопіць цэнтральны пляж Браслава, намечаны на 3 і 4 жніўня. У 2018-м на фестывалі выступяць Іван Дорн, Б'янка, Alekseev, Мальбэк і Сюзанна, Скрудж, Арцём Півавараў, Сяргей Бабунец (Ex. "Смысловые Галюцинации") і не толькі, а ў начной праграме, прысвечанай EDM-музыцы, прымуць удзел Jay Hardway і Dannic (Нідэрланды), Stadiumx (Венгрыя), Arston і Intelligency (Беларусь) і многія іншыя.

Акрамя двухдзённай музычнай праграмы арганізатары абяцаюць атмасферу пляжнага адпачынку, жывапісныя кемпінг-лакацыі, а таксама фудкорт і забаўляльныя зоны. Квіткі стартуюць ад 29,95 рубля і даходзяць да 179,95 за VIP-білет на два дні, які ўключае доступ у асаблівыя зоны фестывалю, асобны фудкорт і лаунж. Сталічныя тураператары ўжо прапаноўваюць аўтобусныя туры.

Фестываль феерверкаў

У цэнтры Лагойска 25 жніўня адбудзецца самы яркі міжнародны фестываль феерверкаў "Навальніца". Днём пляцоўку запоўняць інтэрнацыянальны фудкорт, лаунж-зона, зона барбекю і пляж, для дзяцей будуць праводзіць спартыўныя гульні і квэсты, арганізуюць дзіцячы гарадок і атракцыёны.

Увечары тут стануць выступаць групы Brutto, "Крамбамбуля" і "Маланка Аркестра"; пасля відовішчных спаборніцтваў арганізатары абяцаюць гасцям грандыёзныя музычныя феерверкі ад выбітных піратэхнікаў. Квіток абыйдзецца ў 35 рублёў.

Бясплатныя івэнты, годныя ўвагі

Вялікі брытанскі фестываль упершыню ў Верхнім горадзе пройдзе 16 чэрвеня. На дзень лакацыі трансфармуюць у дзелавы раён Лондан-Сіці або багемны Соха, дзе гасцей пазнаёмяць з кухняй (традыцыйнымі валійскімі і англійскімі стравамі), адукацыяй (прама ў дворыку разгорнецца "філіял брытанскага ўніверсітэта"), музыкай (у Мінск едуць артысты трып-хоп калектыву з Брыстоля), а таксама бізнесам, модай, спортам і іншымі сферамі, у якіх жыхары Злучанага Каралеўства традыцыйна "Great".

На плошчы Свабоды па суботах з 23 чэрвеня па 7 ліпеня стануць праходзіць джазавыя вечары. Канцэрты прысвецяць асобным тэмам, так што ў кожнай праграмы — свая назва: "Лацінаамерыканскі джаз", "Традыцыі і сучаснасць", "У джазе толькі дзяўчаты". На сцэне пабываюць госці з ЗША, Германіі, Бразіліі, Францыі, Ізраіля, Кубы, Расіі, а таксама беларускія музыкі.

Больше всего зрителей #пронебо привлекали винтовые самолеты.

У трэці раз на аэрадроме Баравая 29 і 30 ліпеня пройдзе фестываль авіяцыйнага спорту "Пронебо". Гасцей чакаюць відовішчныя міжнародныя спаборніцтвы і авіяшоу, аглядныя палёты, фудкорт з рознага роду смачнасцямі і кульмінацыя — начное свячэнне паветраных шароў пад жывую музыку.