Аўтаклуб БКА правёў конкурс сярод выхаванцаў дзіцячых садкоў і школ на лепшы малюнак. Дзецям прапаноўвалася намаляваць вуліцы, па якіх кожны дзень праходзіць іх шлях, а таксама ўнесці прапановы, як зрабіць яго больш бяспечным.
Малюнкі, якія адбяруць супрацоўнікі аўтаклуба БКА і УДАІ УУС Мінска, выкарыстоўваюць для вырабу маштабных банераў, якія пасля будуць размешчаны на тэрыторыі навучальных устаноў. У падзяку за ўдзел у конкурсе дзеці атрымалі невялічкія прызы ад аўтаклуба.
Мерапрыемства праводзілася ў рамках глабальнага тыдню Ініцыятывы ў галіне аховы здароўя дзяцей, якая праходзіць з 21 па 27 мая.