Магілёўцам прапануюць упісаць свае імёны ў гарадскую гісторыю

У Магілёве прапануюць "скінуцца" на рэканструкцыю плошчы за прыемны, здавалася б, бонус.
Sputnik

МАГІЛЁЎ, 23 мая — Sputnik, Марыя Зуева. У абласным цэнтры пачалася рэканструкцыя плошчы Славы, на якой размешчаны мемарыяльны комплекс "Змагарам за савецкую ўладу". Каб зэканоміць на брукаванні плошчы, жадаючым камунальнікі прапануюць набыць імянную тратуарную плітку. Кошт пытання — 65 рублёў. Каб купіць плітку з імянной гравіроўкай, дастаткова аплаціць паслугу, паклаўшы грошы на пэўны рахунак, і з чэкам прыйсці ва Упраўленне камунальных прадпрыемстваў.

Горожане смогут вписать себя в историю всего за 65 рублей

Там растлумачылі Sputnik, што такім чынам хочуць зрабіць таннейшымі работы па рэканструкцыі, а таксама, магчыма, прымусіць гараджан больш беражліва ставіцца да добраўпарадкавання. За грошы на плітцы можна захаваць абсалютна любое прозвішча, імя. Ва УКП запэўнілі, што гранітная плітка памерам 30 на 30 см праслужыць не менш за 10 гадоў.

Акцыя называецца "Імёны Магілёва". Але падтрымаць добрую ідэю гарадскіх уладаў магілёўцы не спяшаюцца. Пакуль імянную плітку набыў толькі адзін чалавек. Гэта хлопец, які захацеў зрабіць сюрпрыз каханай. Гарадскія жыхары актыўна абмяркоўваюць гэтую тэму ў інтэрнэце, у асноўным пакідаючы гнеўныя каментары.

Коммунальники призывают горожан помочь строительству, приобретая именную тротуарную плитку

"Ідэя, на мой погляд, вар'яцкая. Не тое месца выбралі. Гэта месца, дзе шануюць памяць загінуўшых. Тут вечны агонь. Гэта ж пра нешта гаворыць? Прычым тут імянныя пліткі? Бо змясціць на святым месцы можна імя якога-небудзь злачынца, злыдня. І ў прынцыпе каму спадабаецца, каб па яго імені тапталіся, не ведаю", — падзяліўся з карэспандэнтам магілёвец Яўген.

Шрыфт гравіроўкі імянных плітак пакуль распрацоўваецца. Адзін з прапанаваных варыянтаў, шчыра кажучы, не ўражвае. Залатыя літары дрэнна чытаюцца на стракатай плітцы. Камунальнікі ж гатовыя прадаць усе 100 тысяч плітак, каб гараджане змаглі ўпісаць сябе ў гісторыю, замасціўшы плошчу, такім чынам, за свой кошт.