Рэгістрацыя на экскурсію па закуліссі Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі пачалася за тыдзень — заяўкі падалі больш за 2 тысячы чалавек. Усе жадаючыя змаглі трапіць у тэматычныя зоны ў фае тэатра, а за асобную плату — нават за кулісы.
На адзін дзень гледачы змаглі пабываць па іншы бок заслоны і не проста паглядзець спектаклі, а прымерыць упадабаны сцэнічны вобраз, паспрабаваць нанесці тэатральны грым і нават пабываць за кулісамі.
Тэрыторыю тэатра ўмоўна падзялілі на некалькі тэатральных зон. Напрыклад, маленькіх гасцей запрасілі ў госці да Алісы з "Краіны цудаў", дзе кожны жадаючы змог стаць героем казкі.
За сцэнай супрацоўнікі тэатра распавялі гасцям, як працуюць складаныя механізмы дэкарацый, паказалі спецыяльны ліфт, які падымае акцёраў на сцэну падчас выступу і распавялі, як працуе "тэатральная махіна". "Механізм складанейшы, чым у касмічным караблі", — так, па словах супрацоўнікаў сцэны, ацанілі тэхналогію касманаўты, якія аднойчы пабывалі тут на экскурсіі.
Давялося гасцям прайсці і шляхам артыстаў балета — акрамя грымёрак яны пабывалі ў вялікай і малой рэпетыцыйных залах. У гэтыя хвіліны праходзіла рэпетыцыя балета "Пятрушка" пад кіраўніцтвам народнага артыста Расіі Андрыса Ліепы.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як прайшла сустрэча Вялікага тэатра з гледачамі "ў адкрытым фармаце".