МІНСК, 28 мая — Sputnik. Былая першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка (№82 у рэйтынгу WTA) пацярпела паражэнне ў першым раўндзе Адкрытага чэмпіянату Францыі ("Ралан Гарос"), паведамляе Sputnik.
У матчы першага раўнда супраць прадстаўніцы Чэхіі Кацярыны Сіняковай (57) беларуска саступіла ў двух сэтах — 5:7, 5:7. Суперніцы правялі на корце дзве гадзіны.
Азаранка яшчэ выйдзе на грунтавыя корты "Ралан Гарос", але ў парным разрадзе разам з суайчынніцай Арынай Сабаленка (48).
Сабаленка ў адзіночным разрадзе выступіць 29 мая супраць Кікі Бертэнс (18) з Нідэрландаў. Яшчэ адна прадстаўніца Беларусі Аляксандра Сасновіч (52) у гэты ж дзень будзе змагацца супраць чэшскай тэнісісткі Дзянісы Алертавай (103).
Сёння ў мужчынскім разрадзе беларус Ілля Івашка (119) будзе сапернічаць з восьмым нумарам рэйтынгу ATP аўстрыйцам Дамінікам Цімам.