Намеснік галоўнага рэдактара агенцтва Сяргей Качаткоў уручыў прызы падчас фіналу праекта.
Усім дзецям будзе выплачвацца штомесячная стыпендыя ў памеры дзесяці тысяч рублёў да дасягнення імі 18 гадоў, а тыя, каму ўжо 18, будуць атрымліваць сродкі на працягу года. Фіналісткам Веры Ярошык (Беларусь) і Саценік Геваркян (Арменія) Sputnik дадаткова падарыў гадавыя курсы вакалу ад лепшых педагогаў.
"Я лічу, што праект "Ты супер!" выдатны тым, што глядач у экрана тэлевізара часам перажывае больш, чым самі ўдзельнікі. Гэта робіць праект вельмі чалавечным і кранальным. Sputnik дапамагаў у гэтым годзе 14 дзецям прыняць удзел у гэтым шоў, і двое з іх дайшлі да фіналу. Зараз усе яны — нашы дзеці, і мы будзем падтрымліваць іх", — адзначыў Сяргей Качаткоў.
Міжнародны конкурс "Ты супер!", які правялі тэлекампанія НТБ і міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik, аб'яднаў таленты з розных куткоў Расіі, краін СНД і Балтыі і падарыў дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, шанец здейсніць запаветныя мары.
Sputnik — інфармацыйнае агенцтва і радыё з мультымедыйнымі хабамі ў дзесятках краін. Sputnik уключае ў сябе сайты больш чым на 30 мовах, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне, мабільныя прылажэнні і старонкі ў сацыяльных сетках. Навінавыя стужкі Sputnik кругласутачна выходзяць на англійскай, арабскай, іспанскай і кітайскай мовах.