Мінск прыме тэнісны турнір Royal Cup Open

Пераможцы спаборніцтваў у мужчын і жанчын змогуць прыняць бясплатны ўдзел у турніры ў 2019 годзе.
Sputnik

МІНСК, 29 мая — Sputnik. Тэнісны турнір катэгорыі Challenger (мужчыны) і Masters (жанчыны) Royal Cup Open пройдзе ў Мінску ў чэрвені, паведамілі Sputnik арганізатары спаборніцтвы.

"Ралан Гарос": Азаранка вылецела ў першым жа раўндзе

Турнір пройдзе на тэнісных кортах сталічнага Палаца тэніса з 9 па 16 чэрвеня. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 7 чэрвеня.

Фіналісты ў мужчынскім і жаночым разрадах атрымаюць 50-працэнтную зніжку ў наступным турніры, а пераможца — бясплатны ўдзел.

"Акрамя гэтага, усіх тэнісістаў чакаюць шмат падарункаў і сюрпрызаў ад арганізатараў, спонсараў і партнёраў турніру", — удакладнілі суразмоўцы агенцтва.

Арганізатары запрашаюць тэнісістаў прыняць удзел у спаборніцтвах.

Уваход для гледачоў — бясплатны.