МІНСК, 30 мая — Sputnik. Старшыня праўлення брэсцкага "Дынама", вядомы футбаліст Дыега Марадона ужо да пачатку выканання абавязкаў кіраўніка клуба пачаў сваю працу, адпаведнае фота ён размясціў у сваім Instagram.
Вядомы аргентынскі футбаліст у маі падпісаў кантракт з брэсцкім футбольным клубам "Дынама" — Марадона будзе працаваць старшынёй праўлення. Пачне выконваць абавязкі ён толькі па завяршэнні ЧС-2018, аднак пра сваю каманду пачаў думаць загадзя.
Так, Марадона размясціў у сваім Instagram здымак таго, як вывучае склад брэсцкага "Дынама".
"Гляджу на гульню і думаю аб умацаванні", — прызнаўся Марадона ў подпісы да фатаграфіі.
Як раней заяўляў сам Марадона, для яго праца ў "Дынама" — выклік, і "хавацца ў кабінеце" ён не збіраецца. Клубу ён ужо паабяцаў, што той стане ўдвая мацней.
Марадона раней казаў пра жаданне ўзмацніць склад "Дынама" футбалістамі з ААЭ, Аргенціны і Італіі. На думку вядомага футбаліста, ён зможа стварыць "баяздольную" каманду.