ЧС 2018: кот-аракул Ахіл атрымаў форму зборнай Расіі

Кот скінуў лішнюю вагу і больш не падобны на футбольны мяч - усё дзякуючы збалансаванаму харчаванню і актыўнаму ладу жыцця.
Sputnik

МІНСК, 31 мая — Sputnik. Эрмітажны кот Ахіл, прызначаны аракулам Чэмпіянату свету 2018 года па футболе, атрымаў форму зборнай Расіі з нумарам 9, паведаміла куратар эрмітажных катоў, заснавальніца Музея кошкі Ганна Кандрацьева.

Ахіл быў прызначаны прадракальнікам вынікаў матчаў ЧС-2018 у сакавіку. Да гэтага ён працаваў аракулам Кубка канфедэрацый 2017 года.

"Раней Ахілу падарылі цяльняшку, а цяпер ён стаў уладальнікам спартыўнай формы зборнай Расіі па футболе ў выглядзе бел-чырвонага камбінезона. Яго нумар — 9, па колькасці каціных жыццяў", — распавяла Кандрацьева, словы якой прыводзіць РІА "Новости".

Па словах Кандрацьевай, Ахіл не пярэчыць супраць адзення.

"У гэтым сэнсе ён рахманы, паколькі ўмее падзяляць працу і асабістае жыццё. У асабістым жыцці ён бы, вядома, не пацярпеў камбінезона", — адзначыла яна.

Ахілу, па словах Кандрацьевай, напярэдадні сусветнага футбольнага форуму ўдалося скінуць лішнюю вагу, дзякуючы збалансаванаму харчаванню і актыўнаму ладу жыцця.

"Ён скінуў каля 450 грам і больш не падобны на футбольны мяч", — сказала Кандрацьева.

Чэмпіянат свету па футболе ўпершыню ў Расіі пройдзе з 14 чэрвеня па 15 ліпеня.