Тапаліны пух сёлета паляцеў раней, чым звычайна — з-за цёплай вясны насенне саспела яшчэ ў маі, і вось ужо тыдзень беларусы скардзяцца на сапраўдныя "снегапады" з пуху. Для кагосьці гэта толькі эстэтычныя нязручнасці, іншыя ж чхаюць ад пуху або адчуваюць праблемы са здароўем — бо пух можа пераносіць пылок алергенных раслін. Адкуль увогуле бярэцца пух і чаму яго так шмат у Мінску?
Адкуль у Мінску столькі таполяў?
На самай справе, таполяў ў беларускай сталіцы не так і шмат — усяго каля 3,5% ад усіх дрэў. Для параўнання, ліп у Мінску ў дзесяць разоў больш, аднак гэта не так прыкметна — яны ж не дастаўляюць такіх нязручнасцяў.
Аднак у таполі, ліпы і каштана ёсць шмат агульнага: усе яны растуць вельмі хутка. Большую частку гэтых дрэў у беларускай сталіцы высаджвалі пасля Вялікай Айчыннай — калі аднаўлялі горад практычна з нуля. Яны параўнальна непераборлівыя і здольныя вытрымаць гарадскую экалогію — таму такія дрэвы і абралі.
Адзінае, што не прадугледзелі ў савецкі час — "снегапады" з пуху. Вырашыць гэтае пытанне можна было проста: высадзіць толькі "мужчынскія асобіны" дрэў (чаму — чытайце ніжэй), але пасля вайны, здаецца, было не да таго.
Як узнікае тапаліны пух?
Тапаліны пух — гэта насенне дрэў, якое разносіцца ветрам пасля адкрыцця спецыяльных "скрыначак" на дрэвах. Таполя — дрэва двухдольнае, і бываюць дрэвы-"хлопчыкі" і дрэвы-"дзяўчынкі". Насенне даюць толькі "дзяўчынкі" — пасля таго, як іх апыляюць "хлопчыкі".
Зрэшты, нават высадка толькі "аднаполых" таполяў не можа да канца вырашыць праблему, бо з часам некаторыя расліны могуць мутаваць і "змяняць пол", ператвараючыся з "хлопчыкаў" у "дзяўчынак".
Аднак цяпер замяняць большую частку дрэваў у горадзе сэнсу няма. Звычайна таполі жывуць толькі парадку 80 гадоў — гэта значыць хутка іх прыйдзецца змяняць з меркаванняў не толькі барацьбы з пухам, але і бяспекі: велізарнае дрэва можа ўпасці і прывесці да сур'ёзных наступстваў.
Тады чыноўнікі могуць скарыстацца ці маскоўскім вопытам і высадзіць іншыя дрэвы, ці пасадзіць толькі "хлопчыкаў" — тады пуху будзе куды менш.
Дзеля справядлівасці, "пушыць" летам не толькі таполя: таксама пух ляціць ад верб, алешыны і іншых відаў.
Як доўга яшчэ цярпець "тапаліныя завеі"?
Як распавёў Sputnik батанік Аркадзь Скуратовіч, сезон "палётаў пуху" звычайна доўжыцца некалькі тыдняў. Калі ў Мінску ён пачаўся тыдзень таму, то да канца першай дэкады чэрвеня ўжо павінен завяршыцца.
Прасцей будзе, калі пойдуць дажджы — тады пух будзе "прыбівацца" да зямлі. Ну, а дома з напасцю можна змагацца толькі зачыненымі вокнамі ці сеткамі.