Зідан абвясціў аб сыходзе з пасады галоўнага трэнера мадрыдскага "Рэала"

Менавіта пад кіраўніцтвам Зідана "Рэал" упершыню ў гісторыі тры разы запар выйграў Лігу чэмпіёнаў.
Sputnik

МІНСК, 31 мая — Sputnik. Вядомы французскі футбаліст Зінедзін Зідан шакаваў заўзятараў, абвясціўшы аб сыходзе з пасады галоўнага трэнера мадрыдскага клуба "Рэал".

Пра гэта 45-гадовы Зідан паведаміў у чацвер на спецыяльна скліканай прэс-канферэнцыі. Пакуль не вядома, чым ён плануе займацца далей.

Зинедин Зидан на пресс-конференции 31 мая

"Я прыняў рашэнне не працягваць сваю працу як трэнер "Рэала" ў наступным годзе. Гэта можа здацца трохі дзіўным, але гэта трэба было зрабіць на карысць усіх нас. Гэта каманда павінна працягваць выйграваць, і яна мае патрэбу ў зменах праз тры гады, у новым меркаванні, у іншым метадзе працы", — сказаў журналістам Зідан.

Легендарны футбаліст узначаліў мадрыдцаў у 2016 годзе. Менавіта пад яго кіраўніцтвам "Рэал" упершыню ў гісторыі тры разы запар выйграў галоўны клубны турнір Еўропы — Лігу чэмпіёнаў.

Футбол. Лига чемпионов. Финал. Матч "Реал Мадрид" - "Ливерпуль"

Таксама каманда двойчы стала пераможцам Суперкубка УЕФА і клубнага чэмпіянату свету, па разе выйграла чэмпіянат і Суперкубак Іспаніі.