Відэа

Касманаўты згулялі ў футбол на МКС мячом ЧС 2018

Расійскія касманаўты правялі на борце МКС футбольную трэніроўку. Глядзіце на відэа таварыскі паядынак, які прайшоў ва ўмовах бязважкасці.
Sputnik

Расійскія касманаўты Антон Шкаплёраў і бортінжынер Алег Арцем'еў згулялі ў футбол на борце МКС мячом Telstar-18, які вернецца на Зямлю 3 чэрвеня і адкрые Чэмпіянат свету. Паядынак прайшоў у японскім модулі "Кібо". Вынікі матча не паведамляюцца.

Нагадаем, афіцыйны мяч быў дастаўлены на арбіту 24 сакавіка на караблі "Саюз МС-08". Чэмпіянат свету пройдзе ў Расіі з 14 чэрвеня па 15 ліпеня. Матчы прымуць 11 гарадоў: Масква, Санкт-Пецярбург, Валгаград, Калінінград, Ніжні Ноўгарад, Екацерынбург, Казань, Самара, Саранск, Сочы і Растоў-на-Доне.