Міжнародная канферэнцыя па тэматыцы Саюзнай дзяржавы пройдзе ў Мінску

Эксперты па бяспецы і міжнародных адносінах з Беларусі і Расіі сустрэнуцца 6 чэрвеня ў БДУ.
Sputnik

МІНСК, 1 чэр — Sputnik. Міжнародная канферэнцыя "Стратэгічныя прыярытэты бяспекі Саюзнай дзяржавы" пройдзе ў БДУ.

На канферэнцыі абмяркуюць галоўныя выклікі эканамічнай і тэхналагічнай бяспекі саюза Беларусі і Расіі, удзел лідараў Беларусі і Расіі ў саміце ШАС у чэрвені гэтага года і ролю Кітая для бяспекі Еўразіі. Адной з тэм, якую закрануць эксперты, стане інфармацыйная бяспека Саюзнай дзяржавы.

Сярод удзельнікаў канферэнцыі будуць старшыня камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рахманаў, дырэктар інстытута Еўропы РАН Аляксей Грамыка, дырэктар Цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі Валерый Ганчароў, загадчык кафедры еўрапейскага права МДІМА, пасол Расіі ў Люксембургу ў 2012 —2016 гадах Марк Энцін.

Ад Беларусі выступяць дырэктар Інстытута эканомікі НАН Беларусі Валерый Бельскі, дырэктар Цэнтра вывучэння знешняй палітыкі і бяспекі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Дзяніс Буконкін, загадчык кафедры паліталогіі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Мікалай Верэмееў і іншыя спікеры.

Канферэнцыя пройдзе ў корпусе БДУ па адрасе вул. Ленінградская 20, аўдыторыя 516. Пачатак у 11:00.