МІНСК, 2 чэр — Sputnik. Кароткачасовыя дажджы і навальніцы прагназуюцца ў нядзелю ўначы ў асобных раёнах Беларусі, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
У нядзелю ў краіну будзе паступаць цёплая паветраная маса з Заходняй Еўропы. Таму чакаецца ў асноўным цёплае надвор'е.
Сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць. Уначы і раніцай у асобных раёнах Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Удзень пераважна без ападкаў.
Тэмпература паветра мінімальная ўначы і раніцай складзе ад +12°С да + 17°С, максімальная ўдзень ад + 24°С да + 29°С. Вецер паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах — парывісты.