Кацярына Галкіна заваявала "бронзу" ЧЕ па мастацкай гімнастыцы

Яшчэ адной медалісткай стала Ганна Каменшчыкава - яна стала другой у практыкаванні з булавамі.
Sputnik

МІНСК, 4 чэр — Sputnik. Беларуская спартсменка Кацярына Галкіна заняла трэцяе месца ў мнагабор'і на чэмпіянаце Еўропы па мастацкай гімнастыцы, які праходзіць у іспанскай Гвадалахары.

Бам! Гімнасты дзеляцца відэаролікамі самых жудасных падзенняў у сацсетках

Галкіна паказала вынік у 77,625 бала. Першай стала расіянка Арына Аверына, паказаўшы вынік 79,250 бала, другое месца ў яе сястры Дзіны (77,750).

У групавым этапе беларускі не змаглі заваяваць узнагарод. А ў індывідуальных спаборніцтвах беларускам упершыню ўдалося заваяваць медалі з 2014 года — тады ўладальніцай "бронзы" стала Меліціна Станюта.

Яшчэ адзін медаль кантынентальнага першынства заваявала беларуска Ганна Каменшчыкава, якая стала другой у практыкаванні з булавамі.